Новыя знаходкі і здагадкі

У мяне пытаюцца, што адбылося з блогам. Мне банальна не хапае часу, каб ім займацца і аднавіць папярэднія запісы. Але тым не менш, я працягваю пошукі, хоць і марудна.

Сёння, дзякуючы Барысаўскай тэме на форуме http://forum.vgd.ru я атрымала прывітанне з 1864 года. Цяпер я ведаю, дзе шукаць інфармацыю па прадзедавых продках (у нацыянальным гістарычным архіве, натуральна).

Праз ДНК тэст маёй цёці і інструмент “ці сваякі твае бацькі” на gedmatch.com, я атрымала вынік, што ў маёй бабулі і майго дзеда быў адзін продак 4-5 пакаленняў таму. Цяпер трэба гэтую тэорыю спраўдзіць.

А гэтай восенню я сустрэла немца з прозвішчам Хэрр (амаль як наша) і можна пашукаць у гэтым кірунку.

Грандыёзных планаў гара, трэба выбраць прыярытэтныя 🙂